• Home

Раіса Баравікова Казкі Астранаўта

 

Баравікова Казкі астранаўта ЗЯМЛЯ-2 Псіхолаг Галя, яе мы зрэдку бралі ў свае падарожжы, зайшла на карабель апошняй. 3 сумам паглядзела ў ілюмінатар, потым на мяне. — Сымон, а табе не шкада пакідаць тую ружовую стужачку, што ўжо з'явілася на даляглядзе? — запыталася яна. — Сонца пачынае ўставаць, хутка ўсё ажыве, птушкі зашчабечуць, як яны ўмеюць шчабятаць толькі на Зямлі. Я не паспеў ёй адказаць і, прызнацца, не любіў падобных размоў.

Ну ўстае сонца і ўстае, не першы і не апошні раз на Зямлі, у нашай Сонечнай сістэме, што ж на гэтым засяроджвацца? Тым больш, што ўжо чуецца голас пілота-робата: — Праз дзесяць хвілін стартуем! Пачынайце пагружацца ў сон. Хацелася хутчэй заснуць, каб прачнуцца ў глыбокім космасе. Сон на гадзіну падчас старту — старая традыцыя яшчэ з тых часоў, калі мы, беларусы, толькі пачыналі падарожнічаць па Сусвеце, і якой мала ўжо хто прытрымліваўся.

Але мы ніколі не парушалі яе. Не парушылі і гэтым разам. Нам дазвалялася падключацца да кінасерыялаў, якія кадр за кадрам пракручваліся ў сне. Я падключыўся да мульціка і спаў роўна гадзіну. А калі прачнуўся, доўга не мог зразумець, адкуль чуюццаў збуджаныя гучныя галасы.

Нарэшце вызначьгў: з цэнтральнага хола, і, вядома, заспяшаўся туды. На зоркалёце нешта здарылася. Я не памыліўся. Як толькі зайшоў у хол, да мяне адразу кінуўся доктар Савіч: — Я казаў яшчэ тады, калі раней лётаў разам з вамі, — служба аховы на касмадроме ненадзейная. Яны кепска працуюць. Ніякай пільнасці!

I вось, паглядзі. А я ўжо і без яго слоў бачыў пасярод хола падлетка ў зашмальцаваных джынсах, у майцы з малюнкам нейкага моднага рокгурта. Яму было гадоў трынаццаць, і ён спалохана паўтараў адно і тое ж: — Я не хацеў! Я пераблытаў караблі!

Я думаў, вы толькі што прызямліліся. — Спіхне яго на мяне, — шапнуў мне доктар Савіч.

Раіса Баравікова. Раіса Баравікова - Барбара. Раіса Баравікова - Казкі астранаўта. Баравікова казкі астранаўта краткое содержаніе и Скрытая мини камера в туалете женском.

I сапраўды, Антон Верашчака, а ён у нас быў за камандзіра, паглядзеў на доктара: — Савіч, падбярэш яму камплект адзення і забярэш пад свой нагляд. Невядома, як будзе пераносіць касмічныя перагрузкі! Хлопец павесялеў. А мы ўсе былі ў паніцы. Такога яшчэ ніколі не здаралася. Як быць у гэтым выпадку?

Рабіць незапланаваную пасадку на Месяцы? А калі там не будзе карабля, які б ляцеў на Зямлю? Чакаць, пакуль з'явіцца, ці выклікаць спецыяльны рэйс? Апошняе слова было за камандзірам. Антон вырашыў, што хлопец паляціць разам з намі ў сузор'е Дзевы, куды мы накіроўваліся.

Адно давядзецца паведаміць на Зямлю пра гэтую нечаканасць. Няхай там супрацоўнікі Міжнароднай асацыяцыі зоркавых палётаў звязваюцца з яго бацькамі, хай штосьці тлумачаць ім. Гэта ўжо не наша справа.

Мы маем тое, што маем: падлетка на зоркалёце! Праз некалькі гадзін да мяне ў адсек завітаў Савіч.

А ты ведаеш, - сказаў доктар, - ён, аказваецца, твой сусед.Ну-у, як гэта хто? Наш юны пасажыр. Прозвішча яго Нічыпаровіч. У Мінску жыве на Паўднёвым Захадзе. Звыклая гісторыя. Калі ён яшчэ не нарадзіўся, яго бацька прымаў удзел у экспедыцыі.

Ну, памятаеш, тады яшчэ шмат пра гэта ў газетах пісалі. Яны ляцелі да Паўночнага Асла. Назад на Зямлю не вярнуліся, а Арцём усё спадзяецца сустрэцца з бацькам. Таму і бадзяецца па касмадроме. Ён, аказваецца, два тыдні сачыў за нашым псіхолагам.

Усё ведаў пра наш маршрут. Галя, напэўна, дзе магла, расказвала пра палёт.

Вось і атрымліваецца, што ён тут не выпадкова. Ды што цяпер пра гэта казаць, думаю, я з ім пасябрую. I я не сумняваўся ў тым, што яны пасябруюць. Нам, астранаўтам, не рэкамендавалася, пакуль мы працавалі ў Асацыяцыі зоркавых палётаў, мець сям'ю. I, як правіла, гэтай рэкамендацыі мы ўсе прытрымліваліся.

Хаця ў думках кожны марыў пра дом, поўны дзіцячых галасоў. Ну, а што да Арцёма, дык ён па-сапраўднаму прывязаўся не да доктара Савіча, а да мяне. 3 цягам часу нават перасяліўся ў мой адсек. Справа ў тым, што, калі мы лёталі ў сістэму зоркі Кастор, якая знаходзіцца ў сузор'і Блізнятаў, наш галоўны батанік падхапіў там касторавую чумку. I цяпер я міжволі выконваў яго абавязкі.

Даследаваў раслінны свет з самых розных планет, які часткова знаходзіўся на караблі ў маім адсеку. Сярод іншых там расла адна цікавая расліна, якую я падабраў на Месяцы, у невядома кім пакінутым зоркалёце.

Яна была незвычайна палахлівая. Падыходзіш да яе, узмахваеш рукою - і сцяблінкі пачынаюць трапятаць, быццам баяцца, што ты зараз вытнеш расліну. Яна засынала і прачыналася. Калі засынала, складвала лісток да лістка. Расліна цвіла. У яе была адна кветка, падобная да тых, што на Зямлі называюцца ільвіным зевам.

Праз гэты «зеў» я паіў расліну па кропельцы з піпеткі. Потым гэта пачаў рабіць Арцём. I расліна лашчылася да яго, дакраналася лісцем да рук. Ён і імя расліне прыдумаў: Ням-Ням. Браў піпетку з кропелькамі вады, падыходзіў да расліны: «Ну, што, Ням-Ням, будзем есці?» I мне здавалася, што ў гэты момант расліна ціхенька смяялася. А з ім насустрач чарговай невядомасці ляцелі і мы.

Аднойчы я ўключыў экран знешняга назірання, што займаў ледзь не ўсю сцяну майго адсека, і зразумеў, што мы мінаем сузор'е Льва. Заставалася ззаду яго самая яркая зорка-гігант — Рэгул. Наперадзе было сузор'е Дзевы. I вось неяк Арцём, калі мы з ім зноў сядзелі ля ўключанага экрана, запытаўся ў мяне: — А чаму сузор'е, да якога мы ляцім, называецца Дзева?

Я падумаў і адказаў: — Гэтую назву яму далі даўно. Яшчэ ў часы дзевятай зямной цывілізацыі, у старажытным Егіпце. Яго з'яўленне на вечаровым небе сведчыла, што надышоў час збору ўраджаю. На палетках працавалі пераважна жанчыны — дзевы. Адсюль і пайшла назва. Таму і Спіка — самая прыкметная зорка гэтага сузор'я — у перакладзе з лацінскай мовы азначае «Колас».

Але Арцёма цікавіла не толькі назва сузор'я. Ён запытаўся і пра мэту нашага палёту. Для чаго мы ляцім туды?

I мне давялося яму патлумачыць, што мы — шукальнікі інфармацыі. Прычым, самай неверагоднай, што магла б стаць на Зямлі сенсацыяй. Якую, па нашым вяртанні, Міжнародная асацыяцыя зоркавых палётаў, згодна з заключанымі кантрактамі, прадае інфармацыйным агенцтвам. — Гэта — Спіка? — абарваў мяне на паўслове Арцём і паказаў позіркам на экран.

На экране вымалёўваўся ярка-блакітны шар. «Зямля!» — перахапіла ў мяне дыханне. Але якая ж тут можа быць Зямля?

Гэта была ці не першая планета ў сузор'і Дзевы, якая ўсім сваім выглядам, кропля ў кроплю, нагадвала Зямлю. I калі мы ўжо завіслі над ёю, выбіраючы найболын прыдатнае месца для пасадкі, больш за ўсіх здзіўлялася Галя — наш псіхолаг. Яна была надзвычай усхваляваная, усё ўскрыквала і ўскрыквала: — Ну, хіба можа такое быць? Не-е, я нізавошта не сыду на яе паверхню. Гэта нейкі падман! Самы сапраўдны міраж! Вунь, паглядзіце, Атлантычны акіян!

А вунь, ну далібог жа, Нью-Йорк! Там, бачыце, — Гімалаі! — Хлопцы, шукайце позіркам Белавежскую пушчу, — не то жартам, не то ўсур'ёз сказаў наш камандзір. — Яе возьмем за арыенцір.

Ну, а сядзем, зразумела, пад Мінскам, адкуль і стартавалі. На нашым касмадроме. За Раўбічамі. I ўсе засмяяліся.

Вядома, яго словы прынялі за жарт. Але, калі мы ўжо селі на паверхню і кінуліся да галаўнога ілюмінатара, смяяцца нікому не хацелася. — Вунь ружовая палоска ўзыходу на даляглядзе, тая самая. — паказала Галя. — Ты помніш, Сымон, я казала табе пра яе. Сонца хутка пачне ўставаць, — і яна ўздыхнула з пытаннем у позірку.

Мы на сваім касмадроме. — Аламятайся, псіхолаг! Карабель праляцеў такую адлегласць!

Мільёны кіламетраў! Вунь зоркалёт Грынчука! Я ведаю іхняга бортмеханіка, — закрычаў наш старшы пілот, які кіраваў пілотамі-робатамі. — Там іхні бортмеханік! — і ён паглядзеў на Антона, маўляў, што ты на гэта скажаш, камандзір? Але Антон маўчаў. — Пайшоў бы ты лепш да сваіх робатаў, — параіў старшаму пілоту доктар Савіч.

— Я не веру, што мы на сваім касмадроме. Гэта выключана. Праграма не магла памыліцца. Увесь маршрут — у маіх мазгах.

Я вывучыўяго на памяць. Гэта і ёсць планета — копія Зямлі. — Ха-а, Праграма! I бортмеханік таксама копія? — выгукнуў нехта.

Яго падтрымала Галя: — Нас жа, як заўсёды, усыпілі робаты. Мы ўсе спалі, калі павінен быў адбыцца старт. Дык, можа, і не было ніякага палёту? У крайнім выпадку, падняліся і завіслі над Зямлёю. Павіселі, павіселі, потым спусціліся. Вось вам той самы неапазнаны лятальны апарат! — А ўсё, што мы бачылі: метэарыты, рэшткі нейкіх станцый, планеты-гіганты і планеты-ліліпуты, шматлікія зоркі, міма якіх праляталі, — робаты пракруцілі нам у сне.

У архіве шмат самых розных запісаў, — выказаў сваё меркаванне маладзенькі лабарант. — адазваўся я. — Добра помню, як мы праляталі праз сузор'е Льва.

На свае вочы бачыў агністы Рэгул, а што да серыялаў, я да іх не падключаўся. Я глядзеў мульцік у сне.

— Не-е, мы сапраўды ляцелі, — нясмела пацвердзіў Арцём. — Я ўвесь час паіў Ням-Няма. — засмяяўся старшы пілот. — Значыць і ты глядзеў мульцік! Хлопцы, ніякага палёту не было, трэба выходзіць на паверхню і раз'язджацца па сваіх кватэрах. Я стаю на сваім: робатам давяраць нельга.

Хай цяпер з імі разбіраецца Асацыяцыя! — Чакайце, — сказаў Антон, які ўвесь гэты час задумліва маўчаў. — Сысці мы паспеем і сыдзем, але не ўсе. Значыцца, слухайце. Спушчуся на паверхню я, — абвёў экіпаж позіркам. — Можа спатрэбіцца доктар, таму будзь гатовы, Савіч.

Раіса Баравікова Казкі Астранаўта

— Мы часта на незнаёмых паверхнях працавалі з ім у пары, — прамовіў я. — Вазьмі і мяне, камандзір. Антон пагадзіўся. Арцём шапнуў мне: - А я? — Яго таксама возьмем, — сказаў Антон і дадаў: — Усім астатнім заставацца на караблі да нашага вяртання. Калі якая небяспека, сігналізуйце, выходзьце на мабільную сувязь. Думаю, мы хутка ўсё высветлім, — і папрасіў лабаранта: — Зрабіце замеры на наяўнасць паветра.

Калі яно ёсць тут, магчыма, што скафандры і не спатрэбяцца. Яны, сапраўды, не спатрэбіліся.

Мы нават вырашылі апрануцца ў сваё звыклае зямное адзенне. I як толькі сышлі на паверхню, твары адразу аблашчыў прыемны цёплы ветрык, хоць яшчэ толькі пачынала світаць. — 3 вяртаннем! — пачуўся вясёлы голас. Гэта крыкнуў нам бортмеханік, які корпаўся ў абшьгўцы зоркалёта Грынчука. — Гм-м, ён пазнаў нас, — прабурчэў доктар Савіч.

— I гэта ўжо зусім робіцца цікавым. — Пазнаў, дык пазнаў, — неяк абыякава сказаў Антон і, спыніўшыся, агледзеў мясцовасць. — А гэта сапраўды наш касмадром. Вунь, бачыце, стаяць састарэлыя караблі. Яны ўжо другі год там.

— Можа, патэлефануем у Асацыяцыю, цікава, ці адкажуць? — запытаўся я. — Не, давайце пакінем касмадром, паглядзім, што за яго межамі. I мы пайшлі, каб неўзабаве пераканацца, што за касмадромам усё было так, як мы прывыклі бачыць. Указальнікі на Раўбічы і на Мінск, ды яшчэ на нейкія мясціны, якія ніколі ніхто з нас не наведваў.

Невялікае кафэ «Вясёлае лета», ля якога гуртам стаялі вайскоўцы. Відаць, са службы аховы. Некалькі аўтобусных прыпынкаў, стаянкі таксі, верталётная пляцоўка. Наўкол было даволі шматлюдна, што, дарэчы, кідалася ў вочы. Быў ранні досвітак. У такую пару людзі на Зямлі яшчэ спяць, ва ўсякім выпадку, гараджане.

Да аднаго з таксі падыходзіла дзяўчына. Мне яна падалася знаёмай. Падобную да яе бачыў аднойчы ў памяшканні Асацыяцыі. Яна злёгку пасміхнулася, і гэтая ўсмешка, далібог жа, адрасавалася мне. Яе вочы засвяціліся, і штосьці ўздрыгнула ўва мне. У яе позірку мільгнуў дзіўны ліловы бляск.

Я накіраваўся да дзяўчыны. Яна ўжо зачыняла дзверцы таксі. — Вы ў Мінск? Тут у мяне перасадка. Хачу наведаць бацькоў у Залессі.

Баравікова

А вы толькі што прыляцелі? Са шчаслівым прызямленнем! — I зноў у яе вачах мільгнула тое ж ліловае ззянне. Таксі ад'ехала. Я вярнуўся да сваіх. Яны ўжо стаялі на аўтобусным прыпынку. — Куды рушым?

— запытальна паглядзеў на Антона, а ў галаве круціліся словы, якія сказала дзяўчына. Хм-м, са шчаслівым прызямленнем! — Ну не ў Раўбічы ж. У Мінск, вядома, — адказаў Антон. А потым запытаўся: «Што, знаёмую сваю пабачыў?» Я толькі пасміхнуўся ў адказ. «Ну і планетка, — думаў я, калі мы ўжо трэсліся ў паўпустым аўтобусе. — Колькі ж загадак тоіць у сабе Сусвет?

Пакінуць Зямлю, праляцець паўгалактыкі і. Зноў апынуцца на Зямлі. Гэта была самая сапраўдная неверагоднасць. А, можа, сапраўды мы нікуды не ляцелі?» I тут з'явілася думка. — Арцём, — сказаў я.

— Ты пазвані сваёй маці. Што там у цябе дома? Хвалюецца, напэўна! Вось тэлефон. Арцём узяў мабільнік, пачаў набіраць нумар, і мы ўсе пачулі голас: — Алё-ё. — Ма-ам, гэта я. — Ну, дзе цябе носіць?!

Галодны днямі ходзіш, хоць бы што ўзяў з халадзільніка. Аліку званіла, думала, ты ў яго.

Божа, сын называецца! Колькі ўжо дзён не бачыліся! А мы ж на Нямігу збіраліся, красоўкі купіць. У цябе красоўка адна дзіравая.

Зараз жа каб быў дома! Я паглядзеў уніз, пад ногі. У Арцёма сапраўды была дзіравая красоўка. Ён аддаў мне тэлефон. — Мне ехаць дадому? — праз нейкае імгненне запытаўся ён.

— Разумееш, — нахіліўся да яго доктар Савіч, — ужо даўнавата мы спыніліся на адной зялёнай планеце. Там жыхары, што жылі на ёй, далі мне арыенцір, своеасаблівую Праграму, якую завезлі туды прадстаўнікі адной з самых высакаразвітых сусветных цывілізацый. Згодна з гэтай Праграмай, каб сустрэцца з братамі па розуме, што, зразумела, можа стаць найвялікшай сенсацыяй, мы павінны былі ляцець менавіта сюды, на копію Зямлі.

— А мая мама? Не-е, гэта наша Зямля, ніякая ні копія! Гэта наш Мінск! — упэўнена сказаў Арцём. — Ды вось жа, за акном толькі што праімчала машына. У ёй я заўважыў свайго аднакласніка Толіка Прышчэпчыка.

Я хачу дамоў. — Пачакай, — сказаў яму Антон.

— Табе ж цікава з намі. Дамоў ты паспееш. — I паглядзеў на мяне.

— А мы ўжо сапраўды ўехалі ў горад. Вы заўважылі? Пазнаяце, за вокнамі мільгае праспект Пераможцаў.

Дзе будзем выходзіць? — I ў яго голасе чулася нейкая ненатуральная весялосць. I тут я ўспомніў мяшэчак з рачным пяском. Гэты пясок быў з берага Лошы, дзе калісьці даўно прайшло маё дзяцінства.

Я заўжды браў гэты мяшэчак з сабой ва ўсе свае далёкія пада­рожжы, каб памятаць, адкуль я. Гэтым разам мяшэчак застаўся дома. Я забыўся яго ўзяць. Цікава паглядзець, ці знайду яго цяпер у сваёй кватэры? Трэба ж хоць за нешта зачапіцца, каб нарэшце канчаткова праясніць: мы на сваёй Зямлі, ці ўсё ж гэта чужая планета? I я сказаў Антону: — А давай выйдзем на Паўднёвым Захадзе.

Зойдзем да мяне. Я пакармлю вас. У мяне шмат прысмакаў. Есць нават грыбы марынаваныя.

Мінулым летам збіраў іх у Налібоцкай пушчы. — Я не супраць, — падтрымаў мяне доктар Савіч. — Недалёка ад цябе жыве адна мая знаёмая. Ей здаралася вылятаць на Месяц. Перад самым гэтым нашым палётам я тэлефанаваў ёй. Яна збіралася зноў кудысьці ляцець, — ён паглядзеў на Антона і дадаў: — Была цікавая размова. Пабачым, што яна цяпер скажа?

«Вось і доктар Савіч хоча з нечым зверыцца, супаставіць адно з адным», — падумаў я, а Антон сказаў: — Я раіў бы вам не расслабляцца. А куды ехаць, мне, у прынцыпе, усё роўна. Цяпер галоўнае для нас да ўсяго як след прыглядвацца.

Потым зробім нейкую выснову. I мы выйшлі з аўтобуса на Паўднёвым Захадзе, дзе хутка апынуліся ў маім двары. Там пачаў адцвітаць бэз, і яго кусты ўжо не дыхалі водарам. Я міжволі пашкадаваў што не давялося бачыць гэтага кароткага цвіцення.

А калі адвёў позірк ад кустоў бэзу, яшчэ здалёк заўважыў постаць свайго суседа, у мінулым — астрафізіка. Ен заўжды хадзіў з драўлянаю кульбаю, якою ўзмахваў у знак прывітання. Узмахнуў і на гэты раз. Пачакаў пакуль мы падыдзем да яго. — Колькі ж гэта вы адсутнічалі? — пасміхнуўся ён, і ў яго вачах заіскрылася ліловае ззянне.

«Такі ж самы ліловы бляск, што і ў той дзяўчыны, з якою сустрэліся ля касмадрома», — падумаў я, а ўслых сказаў: — У вас была нейкая справа да мяне? — Прусакоў санслужбы труцілі, — і раптам ён адвёў вочы, штосьці занепакоіла яго. Узмахнуў кульбаю, нешта мармытнуў і заспяшаўся ў пад'езд дома. — Ты чымсьці напалохаў яго, — сказаў доктар Савіч. А я ўжо здагадаўся, ужо ведаў чым. Сусед не пабачыў у маіх вачах ліловага ззяння.

Пра гэта я зараз жа і сказаў: — Ен здагадаўся, што я не яго сусед. Што я нехта іншы, падобны да яго суседа. Значыцца, і ён сам нехта іншы з абліччам майго суседа. У яго ліловыя зрэнкі, у нас не такія. — Кінь, Сымон, — засмяяўся Антон.

— Стары чалавек, кепска бачыць. Лінзы ў яго ліловага колеру. — Не-е, не лінзы! У той дзяўчыны, з якою я размаўляў ля касмадрома, таксама было ліловае ззянне ў вачах. I ў яе ліловыя лінзы? — Не спрачайцеся, — паспрабаваў супакоіць нас доктар Савіч, — зараз зойдзем у кватэру, я патэлефаную Лоры і, магчыма, мы хутка нешта высветлім.

— А што высвятляць? Ну можа быць планета — копія Зямлі, я дапускаю! Ландшафт падобны, атмасфера, магнітнае поле і ўсё такое. Арцём, ты размаўляў са сваёй маці па хатнім нумары тэлефона.

Я сустрэў суседа, з якім гадоў дваццаць жыву дзверы ў дзверы, але. У яго ніколі раней не было ліловага бляску ў вачах! Дык гэта — Зямля ці не Зямля, скажыце мне? Апошнія словы я выгукнуў вельмі моцна. Дзяўчынка, што збягала па лесвіцы, нават азірнулася. — I ў яе ліловасць у вачах, — прашаптаў Арцём. А я ўжо адчыняў дзверы ў кватэру і першае, на што звярнуў увагу, калі зайшлі ў гасцёўню, быў мяшэчак з рачным пяском, які ляжаў на стале.

Так, гэта была мая кватэра! — Сядайце, хто куды. Я абяцаў вас пакарміць грыбкамі. — Не цяпер, потым грыбкі, — сказаў Антон і сеў на канапу, позіркам запрашаючы садзіцца Арцёма і доктара Савіча. — Давайце, спачатку прыкінем, што мы маем. — Ты прыкідвай, — сказаў доктар Савіч, а я прайду ў другі пакой, пазваню Лоры, — і запытаўся ў мяне: — Яе можна сюды запрасіць? Я згодна кіўнуў і сеў побач з Антонам.

— Дык што ты сабраўся прыкідваць? — Раскладзём усё, што называецца, па палічках. Планета, куды мы ляцелі, сапраўды аказалася копіяй Зямлі. Вось мы сыходзім з карабля, і бортмеханік, які завіхаецца ля зоркалёта Грынчука, крычыць нам: «3 вяртаннем!» Ён нас пазнаў, а мы ж упершыню на гэтай планеце. Правільна мысліш, камандзір, - у гасцёўню вярнуўся доктар Савіч. Значыцца, да нас тут нехта быў падобны да мяне, да цябе, Антон, да Сымона.

Іншымі словамі, жылі нашы двайнікі. Што ж атрымліваецца?

- запытаўся я. Мы пакідалі сваю Зямлю, а яны, нашы двайнікі, пакінулі гэтую планету. Мы цяпер тут, а яны, магчыма, там. У нас на Зямлі. I іх гэтаксама хтосьці прымае за нас, як тут нас — за іх! - Вы забыліся пра ліловае ззянне ў вачах, - сказаў Арцём.Па гэтым ззянні на Зямлі здагадаюцца, што гэта не мы.

А яго можна і не заўважыць, - запярэчыў доктар Савіч.Тая ж дзяўчына ля касмадрома не заўважыла, што ў Сымона самыя звычайныя зямныя вочы. Ва ўсякім выпадку, ніяк не адрэагавала на адсутнасць ліловасці ў іх.

Ды яна не глядзела мне ў вочы, яна ўжо сядзела ў таксі і навошта ёй было мяне разглядваць! - сказаў я і тут жа ўспомніў. Чакайце, чакайце. Яна мне сказала: «Са шчаслівым прызямленнем!» Тады атрымліваецца, што і гэтая чужая планета называецца Зямля. А як жа можа такое быць? Нейкая няўвязка атрымліваецца!

I тут пачуўся званок у дзверы. Я адчыню, - сказаў доктар Савіч.

Гэта - Лора. Я таксама падняўся з канапы, пайшоў насустрач дзяўчыне. Яна ўжо зайшла ў гасцёўню. Доктар Савіч прапусціў яе паперад сябе і цяпер неяк прыглушана звярнуўся да нас: - Знаёмцеся — мая знаёмая Лора.

Лора мела даволі прыемную знешнасць і гэтак жа прыемна пасміхнулася. Ліловае ззянне ў яе вачах я ўжо ўспрыняў як належнае. А яна тым часам пераводзіла ўважлівы позірк з мяне на Антона, з Антона на Арцёма. Утварылася напружаная паўза. Яе парушыла Лора. Вы — не зямляне, — сказала яна.

Раіса баравікова казкі астранаўта краткое содержаніе

I гэтыя яе словы былі для нас раўназначнымі выбуху. Як гэта не зямляне?! — ускочыў з канапы Антон. — Мы прыляцелі з Зямлі. Зямля — наша планета. Яна існуе мільёны і мільёны гадоў.

Напэўна, гэтак яно і ёсць. — Лора працягвала ўважліва разглядваць нас. — Гэта — таксама Беларусь! Таксама — Зямля! Клон вашай Зямлі. I мы ўсе, хто жыве тут на ёй, таксама клоны. У нас ваша ДНК.

— Лора зрабіла паўзу, задумалася. — Праўда, я пра ўсё гэта ведаю вельмі цьмяна, на ўзроўні чутак. Ва ўсякім выпадку такой гіпотэзы прытрымліваюцца многія і многія нашы вучоныя. Калі ім верыць, дык ваша чалавецтва і наша існуюць паралельна мільёны і мільёны гадоў.

I ў нас аднолькавая эвалюцыя, ідэнтычнае развіццё. Вы — гэта мы, мы — гэта вы! Нас розніць толькі адно. У гэты момант званком адазваўся Антонаў мабільнік. Нехта званіў з карабля. Антон уважліва выслухаў, потым запярэчыў: — Ні ў якім разе! Хай звоняць, хай патрабуюць!

Я забараніў сыходзіць на паверхню! — I ён адключыўся, паглядзеў на Лору. — Ну, дык што нас розніць? — Той, хто стварыў Зямлю-2, лічаць некаторыя нашы вучоныя, вырашыў усім нам, яе жыхарам, зрабіць падарунак. Мы — несмяротныя. У нашых вачах, у зрэнках ёсць крышталік. Гэта — рухавік бясконцасці, рухавік вечнага жыцця.

Ён нейкім чынам звязаны з ядром нашай планеты, з яго сілавымі энергіямі. Наша Зямля нас сілкуе, таму мы ніколі не спім. Мы не ведаем, што такое сон.

Мы заўсёды ў бадзёрым стане. У вашых зрэнках няма рухавіка вечнага жыцця, вы — смяротныя. Мы слухалі Лору, верылі і не верылі. Што мы маглі сказаць на гэта? Я чамусьці запытаўся ў Антона: — Што яны хацелі, з карабля?

— 3 імі звязаліся з Асацыяцыі зоркавых палётаў. Патрабуюць, каб выходзілі на паверхню. Ім для нечага патрэбен старшы пілот. — Гэтага рабіць нельга, — сказала Лора. — Супрацоўнікі Асацыяцыі адразу вызначаць, што яны з першаасновы, з Зямлі-1. Іх пастараюцца затрымаць.

Для доследаў. Калі ў вас былі з некім кантакты, дык сюды могуць прыйсці са службы бяспекі. Кантакт быў! Дзядзька Сымон, ты размаўляў са сваім суседам, - сказаў Арцём.

Мой сусед дома, наЗямлі, - адказаўя. I падняў позірк на Лору. Клон майго зямнога суседа, так трэба разумець?

Ён заўважыў, што ў мяне няма лшовага бляску ў вачах, што яго і напалохала. Вам трэба пакідаць гэтую кватэру, - Лора паглядзела на доктара Савіча.

Я хачу стаць такой, як вы. Адчуць, што такое сон. Мне не трэба несмяротнасці. У мяне есць магчымасць пабачыць Зямлю-1. Я хачу паляцець з вамі і, можа, нават змагу некалі вярнуцца, расказаць, што там. На першааснове. Наш карабель не разлічаны на дадатковы груз, - хутка адказаў Антон.

Яна мала важыць, - задумліва зазначыу доктар Савіч і кіўнуў Антону. Пройдзем у той пакой. Я не ведаю, пра што яны там размаўлялі, магу толькі здагадвацца, але вярнуліся яны вельмі хутка. Доктар Савіч не хаваў задавальнення і адразу звярнуўся да дзяўчыны: - Я яго ў гаварыў, Лора.

Ты ўсё ж мая знаемая. Яго апошняя фраза была бы са сцэны тэатра абсурду, як і ўсё астатняе. Мы нечакана ўсе ўздрыгнулі, так гучна зазвашу хатні тэлефон у кватэры. Не бярыце трубку, гэта можа быць служба бяспекі, засцерагальна сказала Лора.

Вы ўступалі ў кантакт. А, можа, нехта звоніць табе? - запытальна паглядзеў на мяне Антон і нервова засмяяўся.

Раіса Баравікова Казкі Астранаўта

Мы ўжо адчувалі, што трэба пакідаць гэтую кватэру, спешна вяртацца на карабель. На гэты раз я не забыўся пра мяшэчак з рачным пяском. I хоць ведаў, што ён не належыць мне, сунуў яго ў кішэню. А калі ўжо стаялі на аўтобусным прыпынку, чакаючы рэйсавага аўтобуса на касмадром, я пачуў крык: - Сымо-он! Азірнуўся і ў тым, хто бег да нас, пазнаў, хм-м. Сванго стрыечнага брата.

Ён пасміхаўся шчыраю ўсмешкаю беларуса вочы свяціліся ліловым ззяннем, якое проста іграла ў іх.- Ты вярнуўся-я! А я лічыў, што ўжо не пабачымся! — крыкнула Лора і спыніла машыну. — На касмадром! 3 намі падлетак, як-небудзь уціснемся. Мы сапраўды ўціснуліся і праз якую гадзіну ўжо былі ля касмадрома.

Калі з намі ветліва прывітаўся юнак, падобны да праграміста, што працаваў на нашай Зямлі ў Асацыяцыі, мы, як па камандзе, апусцілі вочы, каб не выдаць сябе, што мы не з Зямлі-2. — Скажыце, хай зойдзе ў аддзел кіравання палётамі ваш старшы пілот, — папрасіў ён.

Спіс твораў, рэкамендаваных для чытання летам VI клас (7 – 10 твораў на выбар вучня) Беларуская літаратура 1. Бутрамееў «Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі» 2.

Раіса Баравікова Казкі Астранаўта Краткое Содержаніе

Васіль Вітка «Трывога ў Ельнічах» 3. Віталь Вольскі «Падарожжа па краіне беларусаў» 4.

Вялюгін «Дзіва» 5. «Жаўранкі над палямі» (уклад.

Якуб Колас «На чужым грунце», «Сірата Юрка», «Чортаў камень», «Купальскія светлякі» 7. Янка Маўр «У краіне райскай птушкі: аповесці, апавяданні» 8. Навуменка «Вайна каля Цітавай копанкі» 9.

«Ніколі не забудзем» 10. Пальчэўскі «Рэкс і Казбек» 11. Пташнікаў «Арчыбал» 12. Сачанка «Зерне і млын» 13.

«У нерушы дзікай прыроды» 14. «Мы з Санькам у тыле ворага» 15. «Вогнепаклоннікі», «Страла расамахі» 16. «Зорны камень», «Настаўнік» 17. Караткевіч «Лебядзіны скіт» 18.

Фальклорныя легенды «Дамавік едзіць на конях», «Палешукі і палевікі» 19. К.Чорны «Насцечка» 20.

У.Бутрамееў «Славутая дачка Полацкай зямлі» 21. С.Тарасаў «Фрэскі» 22. Пташнікаў «Алені» 23.

Алесь Жук «Паляванне на Апошняга Жураўля» 24. Раіса Баравікова «Аповесць чатырох падарожжаў», «Казкі астранаўта» 25. Алесь Звонак «Гарбуз», М.

Скрыпка «Свіння і Баран», Я. Брыль «Ветэрынар» (байкі) Русская литература 1.

Русские народные сказки. Древнерусские повести 2. Крылов Басни, Л.Н.

Толстой «Кот с бубенцом» (басни в прозе), И.И.Дмитриев Басни. Михалков Басни 3. Тургенев Записки охотника (рассказ «Бежин луг») 4. Чехов Рассказы «Хамелеон», «Лошадиная фамилия», «Хирургия», «Налим», «Толстый и тонкий» 5. Куприн «Тапёр» 6. Распутин «Уроки французского» 7. Л.Андреев «Ангелочек», «Петька на даче» 8.

Л.Евгеньева «Сестры» 9. Погодин «Тишина», «Дубравка» 10.

Пушкин «Зимний вечер», «Зимнее утро», «Няне», «Мой первый друг», «Обвал», «Повести Белкина»(«Станционный смотритель», «Барышня-крестьянка»), «Дубровский» 11. Лермонтов «Парус», «Тучи», «Утес», «На Севере диком». («Ветка Палестины», «Дары Терека».) 12. Некрасов «На Волге», «Размышления у парадного подъезда», «Соловьи» 13. А.А.Блок «Летний вечер», А.А.Ахматова «Перед весной бывают дни такие», Н.А. Заболоцкий «Одинокий дуб», Н.М.

Раіса баравікова казкі астранаўта краткое содержаніе

Рубцов «Звезда полей» 14. Гоголь «Ночь перед Рождеством». «Тарас Бульба» 15. Толстой «Детство» 16.

Горький «Детство» 17. Богомолов «Иван» 18. Алексин «Звоните и приезжайте». Беляев «Старая крепость» 20. Железников «Чучело» 21. Лиханов «Последние холода» 22.

Машков «Между «А» и «Б» и другие повести 23. Полевой «Повесть о настоящем человеке» Замежная літаратура (дазваляецца чытаць творы ў перакладзе на беларускую або рускую мовы) 1. Твен «Принц и нищий» 2. Дж.Лондон «На берегах Сакраменто» 3. Крюс «Тим Талер, или Проданный смех» 4. Бичер-Стоу «Хижина дяди Тома» 5. Брэдбери «Зеленое утро», «Каникулы», «И грянул гром» 6.

Верн «Дети капитана Гранта», «Пятнадцатилетний капитан» 7. Купер «Последний из могикан», «Следопыт», «Зверобой» 8. По «Золотой жук» 9. Рид «Всадник без головы» 10. Стывенсан «Востраў скарбаў» 11. Фінемар «Сказ пра Робіна Гуда» 12. Сянкевіч «Незабыўная старонка славянскай мінуўшчыны» (урыўкі з рамана «Крыжакі» Пераклад з польскай мовы Міхася Кенькі) 13.

Дзінтра Шульцэ «Роберцік» (Пераклад з латышскай мовы Эдуарда Садаўнічага).

Страницы